Эдуарда ГАЛЕАНА. Галасы часу

Эдуарда Галеана лічыцца адным з найбольш славутых сучасных лацінаамерыканскіх пісьменнікаў. Сваімі творамі гэты ўругвайскі паэт, празаік і журналіст нагадвае нам, што невялічкае апавяданне раз-пораз можа сказаць болей за доўгі аналітычны тэкст.

СОНЦА

Недзе ў Пенсільваніі Ан Мерак працуе памочніцай сонца.

Колькі яна сябе памятала, яна заўсёды займала гэтую пасаду. Кожную раніцу Ан уздымае рукі і штурхае сонца ўгору, каб яно паказалася на небе; і кожны вечар яна апускае рукі, каб пакласці яго спаць за гарызонт.

Яна была зусім маленькай, калі ўзялася за гэтую працу і ніколі не пакідала яе.

Паўстагоддзя таму яе аб’явілі вар’яткай. З той пары Ан шмат часу правяла ў розных псіхлякарнях, яе лячылі шматлікія псіхіятры, яна выпіла вялізарную колькасць пілюль.

Але яны так і не змаглі яе вылечыць.

Пакуль яшчэ ім шанцуе.

ІДЭАЛЬНЫ БАНКІР

Джон Піерпон Морган быў уласнікам самага ўплывовага банка ў свеце і васьмідзесяці васьмі іншых прадпрыемстваў.

З’яўляючыся чалавекам вельмі занятым, ён забываўся плаціць падаткі.

Ён нічога не задэклараваў за тры гады, пачынаючы з крызісу 1929 года.

Гэтая навіна выклікала абурэнне натоўпаў людзей, даведзеных да галечы крахам Уол-Стрыт, і справакавала скандал у маштабах усёй краіны.

Каб пазбавіцца ад вобразу сквапнага банкіра, бізнесмэн звярнуўся да адказнага па сувязях з грамадскасцю цырка Ringling Brothers.

Эксперт параіў яму наняць такі цуд прыроды як Лію Граф, трыццацігадовую жанчыну ростам 68 сантыметраў, у твары і фігуры якой не было нічога агульнага з карліцамі.

Такім чынам была распачатая вялікая рэкламная кампанія, цвіком якой стала фатаграфія банкіра на троне з выглядам руплівага і клапатлівага бацькі, што трымаў на сваіх каленях мініятурную жанчыну. Галоўнай ідэяй было паказаць фінансавую ўладу, якая абараняе людзей, што сталі ахвярамі крызісу.

Гэта быў правал.

ЗАНЯТКІ ПА МЕДЫЦЫНЕ

Амар Соса вывучаў выпадак Максімільяны Рубен на занятках па інтэнсіўнай тэрапіі ў Буэнас-Айрэсе — гэта быў самы важны ўрок за ўсе гады яго вучобы.

Прафесар апісаў сітуацыю: донья Максімільяна, знясіленая жыццём бесперапыннай працы, нядаўна паступіла ў шпіталь. Кожны дзень яна патрабавала аднаго і таго ж:

— Доктар, калі ласка, ці не маглі б вы праверыць мой пульс?

Пасля лёгкага націску пальцам на запясце, доктар адказваў:

— Усё вельмі добра. 78. Выдатна.

— Дзякуй, доктар. А зараз, калі ласка, ці не маглі б вы праверыць мой пульс?

І доктар зноў правяраў пульс і зноў тлумачыў, што ўсё ў парадку і лепей быць не можа.

Гэтая сцэна паўтаралася з дня ў дзень. Кожны раз, праходзячы праз пакой доньі Максімільяны, ён чуў, як яго кліча гэты слабы сіплы голас і працягвае яму сваё тонкае, нібы галінка, запясце зноў і зноў.

Ён падпарадкоўваўся, бо добры ўрач павінен быць цярплівым са сваімі пацыентамі, але сам сабе казаў: “Гэтая старая такая надакучлівая” і думаў: “У яе матылі ў галаве”.

І толькі праз некалькі гадоў ён зразумеў, што яна проста хацела, каб хоць хто-небудзь дакранаўся да яе.

СЛОВЫ

У джунглях верхняй Параны адзін дальнабойшчык раіў мне быць асцярожным:

Сцеражыцеся дзікуноў. У наваколлі яшчэ некалькі з іх засталося на волі. На шчасце, няшмат. Іх пачалі закрываць у заапарках.

Ён размаўляў са мною па-іспанску. Але гэта не тая мова, якую ён выкарыстоўваў штодзённа. Кіроўца грузавіка размаўляў у жыцці на гуарані — мове тых самых дзікуноў, якіх ён так баяўся і якімі так грэбаваў.

Дзіўная рэч: тут, у Парагваі, размаўляюць на мове пераможаных.

Куды больш дзіўна тое, што пераможаныя лічаць, працягваюць лічыць, што словы свяшчэнныя. Словы хлусні абражаюць тое, што называюць, а тыя, што кажуць праўду – раскрываюць душу рэчаў. Пераможаныя сцвярджаюць, што душа змяшчаецца ў словах, якія яе выказваюць. Калі я даю табе мае словы, я даю самога сябе. Мова – гэта не сметнік.

ГЛАБАЛЬНЫ РЫНАК

Дрэвы колеру карыцы, залацістыя плады.

Рукі колеру акажу загортваюць белыя зярняткі ў вялізныя зялёныя лісты.

Зярняты кіснуць на сонцы. Далей, пасля таго, як іх разгарнулі, пакінулі на свежым паветры, сонца іх сушыць і паціху надае ім медны колер.

Тады какава пачынае сваё падарожжа па сінім моры.

Каб трапіць з рук тых, хто яе вырошчваў, у раты тым, хто яе есць, какава апрацоўваецца на заводах Cadbury, Mars, Nestlé ці Hershey’s, далей яна накіроўваецца ў продаж, у супермаркеты ўсяго свету: з кожнага долара, які трапляе у касу, тры з паловай цэнты дасягнуць вёсак, адкуль паходзіць какава.

Рычард Свіфт, журналіст з Таронта, наведаў Гану, адну з такіх вёсак.

Ён наведаў плантатараў.

Калі прысеў адпачыць, ён дастаў плітку шакаладу і, толькі ён хацеў адкусіць кавалачак, як быў абкружаны натоўпам зацікаўленых дзяцей.

Яны ніколі раней не спрабавалі такога. Ім вельмі спадабалася.

НАРАДЖЭННЕ

Дзяржаўны шпіталь знаходзіўся ў самым заможным раёне Рыа-дэ-Жанейра і прымаў тысячу пацыентаў у дзень. Амаль усе яны былі беднымі ці вельмі беднымі.

Дзяжурны доктар Хуан Бедаян распавёў вось што:

На мінулым тыдні я павінен быў выбіраць паміж дзвюма нованароджанымі дзяўчынкамі. Тут толькі адзін апарат для штучнага дыхання. Яны абедзьве паступілі ў адзін час, ледзь жывыя, і я павінен быў вырашыць, якая з дзвюх будзе жыць.

Гэта не мой выбар, — думаў доктар, — хай вырашыць Бог.

Але Бог не вымавіў ні слова.

Які б выбар ён не зрабіў, урач учыніць злачынства.

Калі ён не зробіць нічога, ён учыніць два.

Гэта быў не той момант, калі можна было б павагацца. Малюткі былі на мяжы жыцця і смерці, яны ўжо пачалі адыходзіць з гэтага свету.

Доктар заплюшчыў вочы. Адна была асуджана на смерць, другая – на жыццё.

ПРАЦОЎНАЯ СІЛА

Мухамед Ашраф не ходзіць у школу.

Ад узыхода сонца і да ўзыхода месяца ён кроіць, вырэзвае, свідруе, збірае і сшывае футбольныя мячы, якія адсюль, з пакістанскай вёскі Умаркот, разыходзяцца па футбольных стадыёнах усяго свету.

Мухамеду адзінаццаць. Ён займаецца гэтым з пяці гадоў.

Калі б ён умеў чытать, калі б ён умеў чытаць па-англійску, ён бы зразумеў, што напісана на этыкетках кожнага з яго вырабаў: “Гэты мяч створаны без прыцягнення дзіцячай працы”.

СУПРАЦЬ ПЛЫНІ

Ідэі штотыднёвіка «Марча» выказвалі некаторую прыхільнасць да чырвоных, але што датычыцца фінансаў часопіса, дык тут усе індыкатары былі відавочна чырвонага колеру. Уга Альфара, які, акрамя журналісцкай працы, выконваў абавязкі менеджэра і рабіў няўдзячную справу па аплаце квіткоў, скакаў ад радасці толькі ў рэдкіх выпадках:

Ура, у нас ёсць чым аплаціць наступны нумар!

Рэкламная плошча была прададзена. Напрацягу ўсёй гісторыі сусветнай незалежнай журналістыкі, такі цуд заўсёды святкаваўся як доказ існавання Бога.

Затое Карлас Кіхана, дырэктар, бляднеў. Які жах: горшай навіны, чым гэтая добрая навіна, не было. Калі была рэклама, ёй трэба было ахвяраваць адну ці некалькі старонак, а тут кожны куток старонкі свяшчэнны і неабходны, каб аспрэчваць агульнапрынятыя ідэі, здзіраць маскі, варушыць гадзюшнікі і рабіць усё, каб заўтра не было толькі іншай назвай для сёння.

Вайсковая дыктатура, якая навалілася на Уругвай, спыніла 34-гадовае існаванне «Марчы», а таксама некаторыя іншыя дурасці.

ТУРМА

У 1984 годзе, Луіс Ніньё наведаў з іспекцыяй турму Лурыганча ў Ліме, працуючы на адну праваабарончую арганізацыю.

Ён паглыбіўся ў нагрувашчаную там адзіноту, і спрабаваў, з грахом напалову, прабіцца праз зняволеных, голых ці апранутых у лахманы.

Пасля ён патрабаваў сустрэчы з дырэктарам турмы. Але апошні адсутнічаў, таму яго прыняў кіраўнік медыцынскай службы.

Луіс растлумачыў, што ён бачыў зняволеных у агоніі, якіх ірвала крывёю, многія пакутавалі ад ліхаманкі і былі пакрытыя язвамі, і яго здзіўляла поўная адсутнасць медыкаў. Кіраўнік яму растлумачыў:

Мы, урачы, умешваемся толькі калі нас клічуць мядсёстры.

— І дзе ж вашыя мядсёстры?

— Наш бюджэт не дазваляе іх наняць.

НАПАД НА НАПАДАЛЬНІКА

У Лацінскай Амерыцы ваенныя рэжымы спальвалі падрыўную літаратуру. У сучаснай дэмакратыі спальваюць кнігі бухгалтарскага ўліку. Пры ваенных дыктатурах знікалі людзі. Пры фінансавых дыктатурах знікаюць грошы.

Аднойчы банкі Аргентыны адмовіліся вярнуць грошы сваім кліентам.

Нарберта Рогліч даверыў свае грошы банку, каб іх не паелі пацукі і не скралі злодзеі. Калі яго абрабаваў банк, дон Нарберта быў зусім хворы, бо гады ніколі не прыходзяць адны, а пенсіі не хапала, каб аплочваць лекі.

У яго не было выбару: страціўшы надзею, ён прыйшоў у фінансавую крэпасць і, нікога не пытаючы, праклаў сабе дарогу да кабінету кіраўніка аддзялення. У кулаку ён трымаў гранату:

— Альбо вы вяртаеце мне грошы, альбо мы ўсе ўзляцім у паветра!

Пластыкавая граната стварыла цуд: банк вярнуў яму грошы.

А потым яго пасадзілі ў турму. Пракурор патрабаваў шэсць год зняволення. Для дона Нарберта, не для банка.

ГЛАБАЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Праз некалькі месяцаў пасля падзення вежаў Сусветнага Гандлёвага Цэнтру Ізраіль разбамбіў Джэнін.

Ад лагеру палесцінскіх бежанцаў засталася толькі агромістая дзірка, поўная мёртвых целаў, расплюшчаных абломкамі.

Кратэр Джэніна быў такім жа глыбокім, як і нью-ёркскі.

Аднак, акрамя ўцалелых, што адкопвалі сваіх родных, хто яго бачыў?

ФАБРЫКІ

На двары быў 1964 год і гідра міжнароднага камунізму разявіла ўсе свае сем пашчаў, каб праглынуць Чылі.

Грамадскую думку бамбілі выявамі палаючых цэркваў, канцэнтрацыйных лагераў, рускіх танкаў, Бярлінскай сцяны ў самым цэнтры Санцьяга і барадатых герыльерас, што выкрадаюць дзяцей.

Адбыліся выбары.

Страх перамог і Сальвадор Альендэ прайграў. У той сумны час я спытаў яго, што было для яго самым балючым.

Альендэ расказаў мне пра выпадак, што здарыўся зусім непадалёк, у адным з дамоў раёна Правідэнсія. Жанчына, якая ірвала жылы, працуючы кухаркай, пакаёўкай і нянькай за жабрацкі заробак, аднойчы сабрала ўсё сваё адзенне, паклала іх у цалафанавы пакет і закапала ў садзе сваіх гаспадароў, каб ворагі прыватнай уласнасці яе не абрабавалі.

Эдуарда ГАЛЕАНА (Eduardo Galeano), уругвайскі пісьменнік. Гэты тэкст – вытрымкі з яго апошняга твору, “Галасы часу”

Пераклад: Уладзіслава Лагун

З архіваў беларускага выдання Le Monde diplomatique. Арыгінал артыкула быў апублікаваны ў студзені 2011 года.

Add Your Comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

+ 1 = два

Мы в facebook

Мы Вконтакте

Мы в facebook

Мы Вконтакте

Эдуарда ГАЛЕАНА. Галасы часу

Fresco-Nicaragua-flicker 25/02/2014

By
@
backtotop