Агульначалавечыя каштоўнасці і палітычныя фантазіі ў «Адной крыві» Сямёнава-Алейнікава

krov…фатаграма кошкі не мае рэферэнтам асобную кошку, ўзятую для здымання фільму, але хутчэй усю катэгорыю кошак (1)

Згодна з сінапсісам, фільм Мітрыя Сямёнава-Алейнікава «Адной крыві» распавядае пра адзін дзень з жыцця родных братоў, якіх розныя погляды на жыццё сутыкнулі ў змаганні за праўду. Рэжысёр (ён жа сцэнарыст) казаў так:«Яны па розныя бакі. Два родныя браты. Малодшы — бунтар, які разбурае, з пазіцыяй «тут і цяпер!». Старэйшы — дарослы, з жыццёвым досведам, ён прызвычаіўся вырашаць праблемы стваральна, змяняючы сябе.»(2) Таксама ён казаў, што фільм насамрэч не пра палітыку, а пра сямейныя і агульначалавечыя каштоўнасці.

«Агульначалавечыя каштоўнасці» знайшлі водгук у журы фестываляў, і фільм узяў адзін з галоўных прызоў спачатку ў Вене на Let’s CEE, а потым – Залатую бульбу на фестывалі Bulbamovie (нарэшце ў Мінску, а не ў Варшаве), дзе яму дастаўся яшчэ і Прыз глядацкіх сімпатый. Зараз фільм прадстаўлены ў нацыянальным конкурсе «Лістапада».

Што ж за фільм з такой радасцю сустрэлі гледачы і крытыкі? На самой справе, архетыпічная гісторыя канфлікту двух братоў у фільме пачынаецца і заканчваецца палітыкай. У гэтым выпадку не абавязкова нават звяртацца да тэзісаў аб палітычнасці прыватнага. Мастацтва заўсёды палітычнае – нават тады, калі наўмысна дыстанцыруецца ад палітыкі (можна ўзгадаць амерыканскія мюзіклы 30-х), – але тут палітычнае ў літаральным сэньсе: фільм закальцаваны кактэйлем Молатава і супрацьстаяннем паліцыі і эрзац-рэвалюцыянераў. Сама сварка братоў таксама выклікана разыходжаннем палітычных поглядаў, а калі прыглядзецца крыху ўважлівей, то і персанажы былі створаныя рэжысёрам такім чынам, каб найлепш адпавядаць яго меркаванню пра гэтыя погляды.

12277122_10207587770199649_2124434190_n

Няма сэнсу апраўдваць «Адной крыві» тым, што гэта ўсяго-ткі адна з магчымых гісторый, і «рэвалюцыянеры» Сямёнава-Алейнікава не прадстаўляюць збіральны вобраз рэвалюцыянераў: па-першае, кошка ў кіно прадстаўляе ўсю катэгорыю кошак, па-другое, было б крывадушна адначасова сцвярджаць, што гісторыя ў фільме мае агульначалавечае значэнне, і толькі яе палітычны складнік агульнага значэння не мае.

Любая гісторыя ў кіно малюе цэлую карціну свету, і хаця кінематограф – ілюзія ў большай ступені, чым астатнія віды мастацтваў, але разам з тым ён успрымаецца як найбольш блізкая да рэальнасці выява. Ю. Лотман, напрыклад, піша так: «Адна з асноўных уласцівасцяў кіно – ілюзія рэальнасці, імкненне пастаянна ўзнаўляць у гледача адчуванне таго, што адбываецца на палатне, пераконванне, што не знакі рэчаў, а самі рэчы знаходзяцца перад ім. […] Таму, хоць ён [глядач] і разумее ірэальнасць падзеяў, эмацыйна ён ставіцца да іх, як да сапраўдных».(3)
Гэтыя асаблівасці ўспрымання настолькі ўсеабдымныя, што прыводзяць да таго, што мы часта адчуваем пэўны саспенс нават пры паўторным праглядзе, ці калі ўжо ведаем фінал, як у экранізацыях вядомых кніг. Фільм выглядае як нешта рэальнае і ўспрымаецца падобным чынам. У гэтым, фактычна, сутнасць міметычнай функцыі мастацтва. Але ж істотна памятаць, што фільм не толькі з’яўляецца перайманнем рэчаіснасці навакольнага свету, але і яе інтэрпрэтацыяй, бо абмежаванні часу і бачнай прасторы кадру не дазваляюць паказаць усё, рэжысёр мусіць праводзіць адбор пэўных рысаў, што будуць складаць рэальнасць у яго фільме. Потым глядач, у сваю чаргу, будуе з гэтых рысаў свет, дзе маглі б існаваць паказаныя персанажы і падзеі (дыегетычны сусвет).

11418672_10207587769999644_1502383939_n

Паспрабую абмаляваць сусвет, які паўстае пры праглядзе «Адной крыві». Першае, што мы бачым, – сутычка пратэстуючых (усе маладыя хлопцы з цмянымі лозунгамі кшталту «нешта не так») і паліцыі. Сярод раззлаванай чымсьці моладзі – агрэсіўны малодшы брат, пакой якога, як мы ўбачым пазней, залеплены моднымі стыкерамі з англамоўнымі надпісамі пра «ACAB» (рэвалюцыя і пратэсты тут, відаць, – проста модныя заходнія штучкі). Калі ён вяртаецца дахаты пасля мітынгу і пачынае спрачацца са старэйшым братам, то, натуральна, не можа растлумачыць, чаго менавіта хоча дамагчыся пратэстамі.
На той выпадак, калі камусьці недастаткова яго вербальна-мысліўнай бездапаможнасці, малодшы брат яшчэ і фізічна саступае: ён ніжэйшы, худзейшы і слабейшы, – яму можна спачуваць, але ён створаны, каб пацярпець паразу. Старэйшы брат у дадатак мае добрую працу, кватэру, жанаты, і хутка мецьме дзіцяці, – такі сабе немудрагелісты жыццёвы ідэал. Міліцыя, мы даведваемся, можа быць часам грубаватай, але афіцэры там усё-ткі імкнуцца абыходзіцца з даверанымі іх абароне грамадзянамі па-людску.

Заканчваецца фільм нечаканым (нібыта) умяшальніцтвам яшчэ аднаго гора-рэвалюцыянера, які па задуме рэжысёра ігнаруе псіхалагічную праўдападобнасць і давяршае гэтую пародыю на рэвалюцыйнасць. Рэвалюцыянер, канешне, можа быць толькі бязглуздым: якраз калі два браты (па дарозе ў пастарунак) мірацца, другасны персанаж выскоквае з катэйлем Молатава і па супадзенні кідае яго ў тую самую паліцэйскую машыну, у якой яны едуць. Жаданне зменаў і незадаволенасць наяўнымі парадкамі прыводзяць, калі меркаваць па полымі, якое ахоплівае ўвесь экран, да смерці.
Іранічна, што «Адной крыві» здымаўся рэжысёрам з краіны, у гістарычным досведзе якой прысутнічала сапраўдная рэвалюцыя, бо гэтай памяці ў фільме не засталося анізвання, і правіць рэй стандартны набор дробнабуржуазных каштоўнасцяў. Рэжысёр памятае адно толькі, што рэвалюцыя – крывавая справа, а кроў – гэта дрэнна. «Калі ты сапраўды хочаш нечага дабіцца, сістэма не будзе перашкаджаць», – наіўна сцвярджае (4) рэжысёр, што, відаць, зусім забыўся на школьны курс гісторыі. Тут няма нават прамежкавых варыянтаў: ты альбо паспяховы грамадзянін «у сістэме», альбо дурань-змагар.

12243925_10207587770119647_335383689_n

Магчыма, менавіта ў гэтай буржуазнасці і палягае прычына поспеху: на Захадзе падобнае ўжо даволі рэдка здымаюць на поўным сур’ёзе, а ў Беларусі тыя каштоўнасці наогул маюць магічныя ўласцівасці. Буржуазнасць прасякае не толькі змест гэтай гісторыі, але і форму: фільм зняты «па-амерыканску», нягледзячы на неаднаразовыя выказванні рэжысёра, што не трэба бегаць за Галівудам. У 15 хвілінах гэтай кароткай гісторыі ўсё ж знайшлося месца і масоўцы з бойкамі, і каханню, і выбухам. Бюджэт фільма адносна сціплы ($7 тысяч, укладзеныя здымачнай камандай), і цяжка абмінуць увагай тое, што нашыя дзяржаўныя структуры маглі б, верагодна, няблага сэканоміць, калі б лепш пашукалі для здымак «Мы – браты» рэжысёра сярод тутэйшых талентаў, а не звярнуліся па дапамогу да заморскага каскадзёра. Але з другога боку, вылізаная карцінка, прымітыўны сюжэт і нясмеласць тэхнічнага выканання патыхаюць местачковасцю, і выбухі выглядаюць пустым марнаваннем грошай у наш час, калі поўнаметражныя фільмы, знятыя за значна меньшыя сумы, атрымліваюць ўзнагароды і на больш прэстыжных фестывалях (напрыклад, у Лакарна).

Смутак сітуацыі ў тым, што беларускае незалежнае кіно яшчэ не вылечылася ад пакланення Галівуду, і сумесь запытаў рынку і густаў, недасфармуляваных ідэяў і чаканняў грамадства часам могуць нарадзіць стужкі не меньш рэакцыйныя за самую афіцыёзную прадукцыю Беларусьфільму. Неабходна нарэшце вызваліць творчасць ад канфармізму, які імкнецца панаваць над ёю. Добра ж тое, што гэтым годам былі знятыя і іншыя фільмы. Магчыма, пакуль яны не атрымалі столькі ж узнагародаў, але будучыня беларускага кіно – на меньш пратаптаных сцежках.

Cпасылкі:

1- Омон Ж., Бергала, А., Мари, М., Верне М. Эстетика фильма / Пер. С французского И.И. Чернышёвой. А — М.: НЛО, 2012. — 248 с.: ил. (Серия «Кинотексты»).
2- 25-летний режиссёр из Минска взял гран-при фестиваля LET’S CEE в Вене. http://kyky.org/news/25-letniy-rezhissyor-iz-minska-vzyal-gran-pri-festivalya-let-s-cee-v-vene
3- Лотман Ю. Семиотика кино и проблемы киноэстетики. http://lib.ru/CINEMA/kinolit/LOTMAN/kinoestetika.txt
4- Рэжысёр «Адной крыві»: паміраць за сістэму і ў бойцы – ненатуральна. http://bel.sputnik.by/opinion/20151015/1017894107.html

Максім Карпіцкі

Add Your Comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

четыре − 4 =

Мы в facebook

Мы Вконтакте

Мы в facebook

Мы Вконтакте

Агульначалавечыя каштоўнасці і палітычныя фантазіі ў «Адной крыві» Сямёнава-Алейнікава

krov 18/11/2015

By
@
backtotop