ГРАБЛІ СЭКАНД-ХЭНД

secНапачатку 2012 году наша прэса паведаміла пра новы раман Святланы Алексіевіч з інтрыгуючай назвай “Час сэкэнд-хэнд. Канец чырвонага чалавека”, які рыхтуецца да выхаду і нібыта распавядае пра падзеі 19 снежня 2010-га году.

На жаль, што тое быў за Чырвоны чалавек, і як ён і ягоны канец прычыніліся да Плошчы-2010 мы наўрад ці даведаемся. Таму што кніга Святланы Алексіевіч, якая пабачыла свет напрыканцы 2013-га завецца “Час сэканд-хэнд”, а яе адзіны датычны новабеларускай палітыкі аповяд нагадвае хутчэй спробу, як зараз кажуць ў сеціве, “нацягнуць саву на глобус”, каб зусім ужо не крыўдзіць мясцовых змагароў. Але пачытаць там усё роўна ёсць што.

Асабіста я шаную Святлану Алексіевіч, бо яна піша аб тым адным, аб чым беларусу варта пісаць. Пра галоўную нашу драму — зносіны мешчаніна з глабальным. З вялікай вайной, вялікім выбухам, вялікім праектам. І гэтым уплятае наш Хобітан у сусветны кантэкст, між іншым нагадваючы чытачу, што «рэчаіснасць» балоцістай усходне-еўрапейскай лагчынкі, з усімі яе асновамі, міфамі і сэнсамі — не больш, чым пыл на ветры гісторыі. За гэта ёй дзякуй, яна ў нас адна такая. Таму ў тым, што чарговая палітычная катастрофа ліберальнай апазіцыі не была узнесена да масштабаў чарнобыльскай не бачу вялікай трагедыі.

Кніга «Час сэканд-хэнд» шырэй за Беларусь. Што не дзіўна. Самыя сакавітыя плады разбурэння СССР дасталіся іншым рэспублікам — барацьбіты за “гістарычную справядлівасць” у нашых краях не адразалі вушы “ворагам” з суседняй вескі, і бандзюкі не ўжывалі супраць міліцыі баявыя гранаты. А кніга, як ужо можна здагадацца, пра падзенне першай ў свеце сацыялістычнай дзяржавы і жыццё пасля яго.
Спосаб падачы матэрыялу добра знаёмы любому фан-бою Святланы Аляксандраўны — аўтарская нарэзка інтэрв’ю з “жывымі сведкамі” — грамадзянамі, на якіх так ці інакш пакінула сваю пячатку, азначаная гістарычная падзея.

Пасляваенны грамадзянін быў ганарлівы — ён еў ў блакадзе сабаку, карміў ў акопе вош, выжыў і адчуваў сябе пераможцам. Пасляаўганскі быў пакрыўджаны — сяржант з Афгана «відзік» прывёз, а мне нагу адарвала. А паслясавецкі апынуўся зламаны і раздушаны.
Таму што «Частка савецкіх грамадзян чакала «нейкага іншага сацыялізму», частка «нейкага іншага капіталізму», але ў абодвух выпадках гэты «нейкі іншы» быў вельмі непатрабавальным, лагодным да спажыўца, з пернікамі і плюшкамі». А ў рэальным жыцці “відавочныя” для савецкага абывацеля рашэнні, накшталт “разняволення” прыватнай ініцыятывы ці свабоднага прадпрымальніцтва, нечакана адгукнуліся кашмарам галечы і крымынальнага разгулу.

Такім чынам, перад намі разгортваецца калейдаскоп індывідуальных лёсаў. Тут і старыя апаратчыкі, якія ўсё жыцце былі фунцыянерамі партыі і не здолелі зрабіцца яе салдатамі калі спатрэбілася, і інтэлігенты з даследчых інстытутаў, якія “верылі Гайдару”, і якіх “нябачная рука рынку” адправіла літаральна на дно грамадства. Маці з дочкай у якіх бандыты “аджалі” хату, і паспяховы доктар, які пачынаў з некалькімі такімі крымінальнымі гарыламі “бізнес” і за пару гадоў паспяхова перажыў іх усіх.

Увогуле, падыдзі аўтар да пытання строга храналагічна — што было, чаго хацелі і што атрымалі — гэта быў бы смяротны прысуд Перабудове і яе спадчыне, парафраз рэплікі знаёмага анархіста: “Можна як заўгодна ставіцца да Савецкага Саюзу – але та пачвара, якая нібы “Чужы”, выпаузла з ягонага трупу, праламіўшы грудзіну – ня мае права на існаванне”. У такім цяжкім выпадку на дапамогу пыходзіць Крывавы Сталін. Які, воляй аутаркі і яе суразмоўцаў, перыядычна з’яўляецца на старонках, каб давесці чытачу – за саветамі было яшчэ горш.

У кнізе багата флэшбэкаў у мінулае. Мінулае — гэта канец 30-х ці вайна вачыма якога-небыць крымінальна-партызанскага атраду. Савецкія салдаты, міліцыянты ці партызаны у ім амаль абавязкога кагосці забіваюць, катуюць ці хаця б гвалцяць. І, зразумела, масава трапляюць у ГУЛАГ, дзе гэтая сада-эротыка працягваецца (А дзяўчаты з “У вайны не жаночча аблічча” чамусьці пра гэта нічога не казалі. Хавалі жахлівую праўду, ці жахлівая праўда ўсё ж была не правілам, а выключэннем з правілаў?…).
Усе гэтыя ваенна-бандыцкія брутальнасці ў дачыненні да савецкакга грамадства 80-х нагадваюць усю тую ж гісторыю пра саву ды глобус. Але ў рэшце подзвігі змагароў за свабоду з “гарачых кропак” і эксцэсы “першапачатковага накаплення капіталу” перастаюць на гэтым фоне выглядаць зусім неверагодным дзікунствам.

Якія з усяго гэтага робяцца высновы? А ніякіх. Рэч у тым, што высновы ў гэтым жанры павінны рабіць тыя “сведкі” і сам чытач. А сведкі хлюпаюць носам і разважаюць не глыбей за “жадалі як лепш” ці “бывае і горш” (у 37-мым у склепе НКУС, напрыклад), нагадваючы тым самым дзіця, якога злы жартаўнік падбухторыў пакарміць шпількай жывучага ў электраразетцы гноміка. З тае пары хтосці баіцца электрычнасці, а хтосці ўсім даводзіць, што гномікі існуюць, але ў гэтай краіне не тыя разеткі. Усё што заўгодна, акрамя адэкватных высноў. І, дарэчы, усе па-ранейшаму чакаюць на той самы лагодны да спажыўца, з пернікамі і плюшкамі, ні то сацыялізм, ні то капіталізм.
А гэта значыць, што не час, а граблі сэканд-хэнд з высокім патэнцыялам паўторнага выкарыстання прывабна ляжаць перад усімі намі. Гэта мая выснова як чытача.

P.S.

Дарэчы добра, што Святлана Аляксандраўна прыбрала кудысці гэты “канец”. Бо, калі разумець пад Чырвоным чалавекам носьбітаў чырвоных ідэяў, то ўсё не так і дрэнна. Вось і сведкі сведчаць: «Мы думалі, што ён мёртвы. Назаўжды мёртвы. Прайшло дваццаць гадоў … Заходжу ў пакой сына — і бачу: у яго на стале ляжыць “Капітал” Маркса, на кніжнай паліцы – “Маё жыццё” Троцкага … Не веру сваім вачам! Маркс вяртаецца? Гэта што — жах? Сон ці ява? Сын вучыцца ва ўніверсітэце, у яго шмат сяброў, я стаў прыслухоўвацца да іх гутарак. П’юць гарбату на кухні і спрачаюцца пра “Маніфест камуністычнай партыі”»…
А калі лічыць Чырвоным чалавекам савецкіх абарыгенаў, дык і яны, не ўсе, але збольшага жывыя. Некаторыя нават адаптаваліся і як тыя мікробы патроху расшчапляюць рэшткі савецкай матэрыяльнай спадчыны на нямецкія машыны, італьянскую кафлю, фінскую сантэхніку і адпачынак у Турцыі.
Хіба што для нашых заходніх сяброў вартыя гэтыя развагі пра “канец”. У іх заўсёды штосці сканчаецца – то гісторыя, то Чырвоны чалавек. Але ж мы, як нашчадкі таго самага чалавека, добра ведаем, што “гісторыя развіваецца па спіралі”.

Re Van Shist

  1. Pingback: Грабли секонд-хэнд | Международный форум альтернатив - МфA

Add Your Comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

+ 4 = одиннадцать

Мы в facebook

Мы Вконтакте

Мы в facebook

Мы Вконтакте

ГРАБЛІ СЭКАНД-ХЭНД

1381376382924-liankevich-800 19/02/2014

By
@
backtotop