Егіпецкае паўстанне з Твітэрам і без Твітэра

Са студзеня 2011 года ўвесь свет сочыць, праз экраны камп’ютараў і тэлевізараў, за разгортваннем рэвалюцыі ў Егіпце. Паўстанне транслявалася ў прамым эфіры, як быццам камеры, «твіты» і старонкі Facebook здымалі палітычны трылер з удзелам мільёнаў акцёраў. Апошнія, у сваю чаргу, разгортвалі свае транспаранты і арганізоўвалі адмысловыя масавыя акцыі з мэтай абуджэння СМІ i, з іх дамамогай, «міжнароднай супольнасці». Ці трэба здзіўляцца таму, што Уаэль Гханім (WaelGhonim), арыштаваны падчас дэманстрацый малады супрацоўнік Google, зрабіў такую выснову: “Калі вы жадаеце вызваліць грамадства, вам дастаткова забяспечыць яму доступ да інтэрнэту1)”? Падзеі ў Егіпце даюць унікальную магчымасць праверыць слушнасць гэткага сцвярджэння. На самой справе, адно з рашэнняў Хосні Мубарака, на той час яшчэ пры ўладзе, дазволіла ў поўным аб’ёме вызначыць палітычны ўплыў сацыяльных медыяў.

Ранкам 28 студзеня 2011 года ўлады краіны вырашаюць цалкам прыпыніць інтэрнэт-камунікацыі і адключыць сеткі мабільнай тэлефаніі. I менавіта з гэтага канкрэтнага моманту пачалася сапраўдная народная мабілізацыя. Плошча Тахрыр робіцца чорнай ад народу, але і ў іншых гарадах — у Александрыі і Суэцы — таксама назіраеццца інтэнсіфікацыя пратэстаў. У Каіры, у выніку нашага аналізу розных месцаў сходаў людзей напрацягу ўсіх 18 дзён паўстання было выяўлена відавочнае і раптоўнае павелічэнне іх тэрытарыяльнага разгрупавання 2): калі 25, 26 і 27 студзеня 2011 было адно месца сходаў (плошча Тахрыр), дык 28 студзеня іх стала восем. У той дзень, пасля заходу сонца, павелічэнне колькасці ачагоў пратэсту ўскладняе працу сіл аховы парадку 3). Каля 19 гадзін рэжым выклікае ў падмацаванне армію, але тая адмаўляецца ўмешвацца. Праз некалькі дзён 30-гадоваму рэжыму Хосні Мубарака прыйдзе канец.

Як правіла, аргумент, згодна з якім сацыяльныя сеткі спрыяюць бунту, засноўваецца на наступнай прэсупазіцыі: узровень мабілізацыі народных мас быццам бы залежыць ад наяўнасці інфармацыі, якая раскрывае дагэтуль cхаваную праўду. Такім чынам, інтэрнэт-СМІ быццам бы дапамагаюць росту свядомасці насельніцтва. У егіпецкім выпадку яны быццам бы выявілі маштабы прыгнёту, спрыяючы тым самым пераходу нядаўна праінфармаваных грамадзян да дзеянняў. Аднак па-сапраўднаму мяцежныя камунікацыі часцей за ўсё застаюцца нябачнымі. Калі гэта не так, то ўлада іх адсочвае і звычайна адразу забараняе. Між іншым, «рэвалюцыйная» інфармацыя не заўжды надзейная. Напрыклад, менавіта хлуслівыя чуткі аб жорсткім забойстве 19-гадовага студэнта распалілі вогнішча «аксамітавай рэвалюцыі» ў Празе 4). Такім жа чынам, падзенне Бярлінскай сцяны адбылося (па меншай меры часткова) дзякуючы фальшываму звароту падчас прэс-канферэнцыі, які, пасля яго трансляцыі па тэлебачанні ГДР, падштурхнуў маніфестантаў прарвацца ў заходнюю частку горада5).

У перыяд народных хваляванняў, лішак альбо недахоп інфармыцыі могуць аказацца больш дзейснымі, чым карпатлівае інфармаванне аб бясчынствах улады. Калі сацыяльныя сеткі і садзейнічаюць палітычнай мабілізацыі, дык гэта зусім не таму, што яны ўдзельнічаюць у выкрыванні праўды. Цэнтралізаваная дзяржаўная прапаганда часам разглядаецца як “опіюм для народа”. Больш ускосным чынам, новыя сацыяльныя медыі могуць таксама адбіваць ахвоту да калектыўнай рызыкі. Бачнасць кантролю і нагляду ўлады за індывідамі сама па сабе з’яўляецца часткай стратэгіі падтрымання грамадскага парадку. Такім чынам, статус кво не абавязкова выцякае з фактычнага прымусу, але найперш з упэўненасці, што ён існуе. Калі гэтая ўпэненасць знікае, то насельніцтва робіцца здольным фарміраваць незалежную ад дзяржавы канцэпцыю рызыкі.

Унутры групы, большасць якой не жадае рызыкаваць, а меншасць прытрымліваецца радыкальных поглядаў, трохі большы абмен інфармацыяй – нават без цэнзуры – неабвязкова павышае ўзровень мабілізацыі. У сваю чаргу, прыпыненне дзейнасці звыклых сродкаў камунікацыі ламае адзінства груп грамадзян, што не жадаюць рызыкаваць. З’яўляюцца новыя сувязі, якія надаюць большую вагу радыкалам, даючы ім новыя магчымасці арганізацыі мабілізаваных людзей і дэцэнтралізацыі акцый пратэсту, што ўскладняе працу сіл аховы парадку.

У Каіры, 28 студзеня 2011 года блакада рэжымам сродкаў камунікацыі вымусіла егіпцян знайсці іншыя магчымасці распаўсюджваць, збіраць і магчыма нават ствараць інфармацыю. Толькі адзін прыклад: людзі, якія хваляваліся аб лёсе сваіх блізкіх, не мелі іншага выбару, акрамя як выходзіць на вуліцы, каб паспрабаваць атрымаць звесткі пра іх. Такім чынам яны павялічвалі натоўпы на вуліцах. Падчас сутычак, якія лютавалі ў горадзе, шматлікія лакальныя цэнтры — грамадскія плошчы, стратэгічныя будынкі, мячэці — ператварыліся ў месцы спатканняў.

28 студзеня 2011г. блог The Lede, размешчаны на сайце амерыканскага штодзённіка The New York Times, паведамляў з Александрыі: “Зразумела, што разгорнутыя паліцэйскія сілы больш не ў стане кантраляваць гэтыя натоўпы”.Адбываецца занадта шмат акцый пратэсту ў занадта розных месцах”, сведчыць ПітэрБаўкарт (Peter Bouckaert), кіраўнік хуткай дапамогі Human Rights Watch, які назіраў за баямі на вуліцах Александрыі ў гэтую пятніцу.” У наступныя дні, нягледзячы на паслабленне рэжыму і павелічэнне натоўпу на плошчы Тахрыр, узнаўленне працы сетак камунікацыі не прывяло да далейшага пашырэння дэманстрацый. Такім чынам, можна меркаваць, што ранейшае прыпыненне іх дзейнасці часткова тлумачыць гэты феномен: егіпецкі ўрад пазбавіў сябе эфектыўнага сродку запалохвання і магчымасці стварыць сярод насельніцтва пачуццё, што адказам на вулічныя акцыі будуць жорсткія рэпрэсіі. Інфармацыя аб магчымасці гэткіх рэпрэсій не магла распаўсюджвацца праз сацыяльныя сеткі і запалохваць дэманстрантаў.

Перашкоды ў камунікацыі праз інтэрнэт і мабільную тэлефанію 28 студзеня 2011 года верагодна абвастрылі грамадзянскія хваляванні трыма рознымі спосабамі. Па-першае, яны дазволілі абуджэнне грамадзян, якія дагэтуль не сачылі за тым, што адбываецца ў краіне і, увогуле, не асабліва хваляваліся на той конт. Па-другое, яны пасадзейнічалі ўсталяванню асабістых кантактаў «у жывую» і арганізацыі масавых пратэстаў. І ў рэшце рэшт, яны прывялі да дэцэнтралізацыі месцаў пратэстаў, праз гібрыдныя камунікацыйныя тактыкі, ствараючы сітуацыю, што было куды цяжэй кантраляваць у параўнанні са сходамі на плошчы Тахрыр.

Здаецца, што нешта падобнае адбылося ў Дамаску 3 жніўня 2011 года. Пасля некалькіх тыдняў жорсткіх рэпрэсій сірыйскі ўрад вырашыў ужыць тую самую тактыку, што і рэжым Мубарака. У пятніцу 3 жніўня па ўсёй краіне быў адключаны інтэрнэт з тым, каб не дазволіць масавыя выступы насельніцтва. “Пратэсты, якія адбыліся ў пятніцу, былі аднымі з найбольш значных за 10 тыдняў паўстання«, — адзначаў адзін карэспандэнт агенцтва AssociatedPress (што знаходзіўся ў Бейруце, у Ліване). — «Людзі збіраюцца ў вялікай колькасці ў гарадах і вёсках, якія не ведалі дагэтуль такога абуджэння. Акрамя цэнтральнага кварталаМідан 6), дзе праходзілі дэманстрацыі на працягу апошніх тыдняў, пратэстуючыя таксама сабраліся ў некалькіх прыгарадах Дамаска. 7)” Павелічэнне колькасці пратэстуючых і іх тэрытарыяльнай разгуртаванасці: такі самы сцэнарый, што і ў егіпецкім выпадку.

Ці можна зрабіць выснову, што цэнзура Твітэру мае больш рэвалюцыйны эфект, чым сам Твітэр?

Навід ХАСАНПУР (NavidHassanpour), даследчык у Йельскім ўніверсітэце (ЗША)

Пераклад: Юлія Мядзведская

З архіваў беларускага выдання Le Monde diplomatique. Арыгінал артыкула быў апублікаваны ў лютым 2012 года.

1) Інтэрвю на CNN, 11.02.2011

2) «Media disruption exacerbates revolutionary unrest: Evidence from Mubarak’s natural experiment«, прэзентацыя на сустрэчы Амерыканскай асацыяцыі палітычных навук (APSA), 2011.

3) The Lede, 11.02.2011

4)The New York Times, 18.11.2009.

5)The Washington Post, 01.11.2009.

6) «Мідан» азначае па-арабску «плошча».

7) «Syria troops kill 34 during massive protests», Associated Press, 3.06.2011.

Add Your Comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

− 2 = шесть

Мы в facebook

Мы Вконтакте

Мы в facebook

Мы Вконтакте

Егіпецкае паўстанне з Твітэрам і без Твітэра

Facebook-Mubarak 19/02/2014

By
@
backtotop