Серж АЛІМІ. Немагчымае здараецца

Палітычныя кіраўнікі любяць наракаць на «складанасць» свету, калі даводзяць, што толькі вар’ят можа жадаць змяніць яго. Аднак пры некаторых абставінах усё зноў становіцца вельмі простым. Напрыклад, пасля тэракту 11 верасня, калі былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-малодшы загадаў усім і кожнаму зрабіць выбар паміж «намі і тэрарыстамі«. У Тунісе выбар палягаў, хутчэй, паміж прыхільным дыктатарам і «рэжымам кшталту талібана на поўначы Афрыкі (1)». Падобныя дылемы толькі ўзмацняюць ігракоў, што змагаюцца паміж сабой: дыктатар абвяшчае сябе адзінай заслонай супраць ісламістаў, а ісламісты робяцца адзінымі ворагамі дыктатуры.

Але гэты балет парушаецца, калі сацыяльны ці дэмакратычны рух выводзіць на сцэну актораў, якія дагэтуль адхіляліся прыдворнай харэаграфіяй з яе непарушнымі канонамі. Тады загнаны ў кут рэжым пачынае вышукваць сляды «дэструктыўных сіл», што быццам бы стаяць за народнымі пратэстамі. Калі такія сілы існуюць, ён гэтым карыстаецца, калі не — ён іх прыдумляе.

Напрыклад 13 студзеня, напярэдадні уцёкаў Зіна эль-Абідзіна Бен Алі. Падчас спрэчкі з Мезры Хададам (Mezri Haddad), прадстаўніком Туніса пры ЮНЕСКА, Неджыб Шэбі (Nejib Chebbi), свецкі праціўнік дыктатуры, крытыкаваў «мадэль развіцця, якая выкарыстоўвае нізкія заробкі ў якасці адзінай параўнальнай перавагі ў міжнародным спаборніцтве«. Ён выкрываў «правакацыйнае выстаўленне на паказ незаконна атрыманага багацця, што назіраецца ў буйных гарадах«, указваў на тое, што «амаль усё насельніцтва супраць гэтага рэжыма«. Ад такіх словаў спадар Хадад не стрымаўся: «Хутка яны прыдуць у твой палац у Аль-Марсе каб абрабаваць цябе, бо гэта логіка ўсіх грамадстваў, што згубілі страх перад жандарам. (…) Бен Алі выратаваў Туніс у 1987 годзе ад зграі фанатыкаў і фундаменталістаў. (…) Ён павінен застацца пры ўладзе, што б ні здарылася, таму што краіне пагражаюць орды фанатыкаў і неабальшэвікі — іхныя стратэгічныя саюзнікі.» (2)

Некалькімі гадзінамі пазней Хадад усё ж запатрабаваў зыходу «выратавальніка Туніса«. А 16 студзеня Шэбі становіцца міністрам рэгіянальнага развіцця сваёй краіны… Арабскія народы не кожны дзень робяць рэвалюцыю, але калі робяць — то хутка. Прайшло менш за месяц паміж самаспаленнем Мухамеда Буазізі, «спісамі скаргаў» беспрацоўнай моладзі, захопам карфагенскіх палацаў клана Трабельсі, вызваленнем вязняў туніскіх «бастыліяў» і прыбыццем у сталіцу сялян з патрабаваннямі скасаваць саслоўныя прывілеі.

Нават без параўнання з Французскай рэвалюцыяй гістарычны цыкл, што перажывае Туніс, падаецца надзвычай знаёмым. Спантанны рух пашыраецца, аб’ядноўвае шырэйшыя слаі насельніцтва – у выніку абсалютызм пачынае хістацца. Неўзабаве паўстае патрэба выбару: выйсці з гульні і забраць прыбытак альбо падвоіць стаўку. У дадзены момант адна частка грамадства (ліберальная буржуазія) намагаецца вярнуць раку ў старое рэчышча; другая (сяляне, служачыя без перспектываў, беспрацоўныя рабочыя, дэкласіраваныя студэнты) робіць стаўку на тое, што хваля пратэстаў змяце больш, чым проста састэрэлае самадзяржаўе і клан «прыхватызатараў». У рэшце рэшт, народныя слаі, асабліва моладзь, не дзеля таго рызыкавалі жыццём, каб іншыя, не такія адважныя, але лепш прадстаўленыя, захавалі тую самую грамадскую сістэму, няхай сабе ачышчаную ад паліцэйскіх і мафіёзных наростаў.

Апошняя гіпотэза, паводле якой барацьба супраць персаналізаванай дыктатуры сям’і Бен Алі павінна пашырыцца на эканамічнае панаванне алігархаў, не захапляе ані турыстычны бізнес, ані фінансавыя рынкі, ані Міжнародны валютны фонд (МВФ). Калі тыя і любяць свабоду, дык толькі ў дачыненні да турыстаў, афшораў і руху капіталаў. Дарэчы, пачынаючы з 19 студзеня рэйтынгавае агенцтва Moody’s панізіла рэйтынг Туніса на падставе «нестабільнасці краіны, выкліканай нечаканай зменай рэжыму«.

Таксама не назіраецца весялосці ў Каіры, Алжыры, Трыпалі, Пекіне і ў канцэлярыях заходніх краін. У той самы момант, калі натоўпы пераважна мусульман патрабавалі свабоды і роўнасці, Францыя зрабіла даволі арыгінальны ўнёсак у «дэбаты» наконт сумяшчальнасці дэмакратыі і іслама; яна прапанавала пахіснутаму рэжыму Бен Алі падзяліцца «вопытам нашых сіл аховы правапарадку«. Незалежна ад таго, мусульманскія яны, свецкія альбо хрысціянскія, алігархі ва ўладзе праяўляюць салідарнасць паміж сабой, як толькі грамадства пачынае крыху абуджацца. Былы туніскі прэзідэнт абвяшчаў сябе апорай свецкасці і правоў жанчын перад пагрозай ісламскіх фундаменталістаў, ён узначальваў партыю, што была сябрам Сацыялістычнага інтэрнацыяналу ён знайшоў прытулак … у Саудаўскай Аравіі.

А цяпер уявім сабе, што недзе ў Тэгеране альбо ў Каракасе знайшлі целы сотні дэманстрантаў, што загінулі ад паліцэйскіх куляў… Больш за трыццаць год таму, у адным запамінальным артыкуле амерыканскі універсітэцкі прафесар Джын Керкпатрык (Jeane Kirkpatrick), якая ў той час была прыхільніцай дэмакратаў, загадзя абвергла падобнае параўнанне (3). На яе думку, трэба заўсёды аддаваць перавагу празаходнім «аўтарытарным» рэжымам (якія, як яна думала, лягчэй рэфармаваць) перад «таталітарнымі» рэжымамі, што могуць прыйсці ім на змену.

Апублікаваны ў 1979 годзе, той артыкул прывёў у захапленне кандыдата ў прэзідэнты Рональда Рэйгана, які адразу пасля свайго абрання прызначыў аўтарку паслом ЗША пры ААН. Керкпатрык прааналізавала дзве стратэгічныя паразы Вашынгтона у тым годзе: іранскую рэвалюцыю і сандынісцкую рэвалюцыю ў Нікарагуа. У абодвух выпадках, даводзіла яна, жадаючы падтрымаць дэмакратыю, Злучаныя Штаты пад кіраўніцтвам Джэймса Картэра «актыўна спрыялі замене памяркоўных дыктатараў, што прыхільна ставіліся да амерыканскіх інтарэсаў [шаха Ірана і Анастасіё Самоса (Anastasio Samosa)], на дыктатараў-экстрэмістаў з менш сяброўскім стаўленнем да нас«.

Безумоўна, пагаджалася яна, скінутыя рэжымы не былі бездакорнымі. «Імі кіравалі людзі, якіх ніхто не выбіраў, (…) якія час ад часу выкарыстоўвалі законы ваеннага часу каб арыштоўваць, садзіць у турмы, прымушаць да выгнання і часам, як кажуць [sic], катаваць сваіх апанентаў«. Так, але «яны сапраўды па-сяброўску ставіліся да Злучаных Штатаў, накіроўваючы сваіх сыноў на вучобу ў нашыя ўніверсітэты, галасуючы ва ўнісон з намі ў ААН, рэгулярна падтрымліваючы амерыканскія інтарэсы, нават калі гэта было ім невыгодна. Амбасады абедзвюх краін прымалі ўплывовых амерыканскіх дзеячоў. Шах і Самоса былі добрымі гасцямі ў нас, дзе ў іх было шмат сяброў«.

А потым, «знаходзячыся ў палоне сучаснай версіі ідэі прагрэса, што турбавала заходнія ўяўленні пачынаючы з эпохі Асветніцтва«, адміністрацыя Картэра паспрыяла змене рэжыма. Фатальная памылка: «Вашынгтон пераацаніў палітычную разнастайнасць апазіцыі — і асабліва моц «памяркоўных» і «дэмакратаў» -, недаацаніў сілу і бескампраміснасць радыкалаў у руху і ўвогуле няправільна ацаніў уплыў Злучаных Штатаў на ўрад і на апазіцыю.» У выніку — тэакратыя аятолаў у адным выпадку і сандыністы ў другім.

Як бачым, ідэя «дыктатуры найменшага ліха», празаходняй і быццам бы здольнай да рэформаў (пры ўмове, што ёй падораць вечнасць для дасягнення гэтай мэты), страх убачыць фундаменталістаў (раней гэтую ролю выконвалі камуністы) за спінамі дэманстрантаў-дэмакратаў — усё гэта з’явілася не сёння і не ўчора. Але здаецца, што ў апошнія тыдні прывід Керкпатрык больш турбаваў Парыж, чым Вашынгтон. Бо мізэрная роля ісламістаў у туніскім паўстанні (якое абрала шлях стварэння шырокага сацыяльнага і палітычнага фронта супраць Бен Алі) супакоіла Злучаныя Штаты. WikiLeaks ужо паведамляў пра стаўленне Дзярждэпартамента да «квазі-мафіі» і «склератычнага рэжыма» пануючага клана; Белы Дом пакінуў яго на волю лёсу, упэўнены ў наяўнасці ліберальнай і буржуазнай змены.

Але гул туніскага паўстання гучыць і за межамі арабскага свету. Шматлікія дэтанатары выбуху таксама знаходзяцца і ў іншых месцах: няроўны эканамічны рост, высокае беспрацоўе, падаўленне дэманстрацый пратэсту атлусцелым паліцэйскім апаратам, адукаваная моладзь, што не знаходзіць свайго месца ў грамадстве, паразітычная буржуазія, якая жыве турыстам ва ўласнай краіне. Тунісцы не пераадолеюць усе гэтыя язвы за раз, але яны скінулі ярмо фаталізму. «Альтэрнатывы няма», — паўтаралі ім без упынку. Яны адказалі, што «часам, немагчымае здараецца» (4)…

Серж АЛІМІ (Serge Halimi), дырэктар Le Monde diplomatique

Пераклад: Мікалай Мялюк

З архіваў беларускага выдання Le Monde diplomatique. Арыгінал артыкула быў апублікаваны ў лютым 2011 года, незадоўга пасля звяржэння дыктатуры Бен Алі ў Тунісе, якое дало пачатак хвалі паўстанняў у арабскім свеце.

(1) Заява Нікаля Сарказі, зробленая ў Тунісе 28 красавіка 2008 г.

(2) « L’invité de Bourdin & Co », RMC, 13 снежня 2011 г.

(3) Jeane Kirkpatrick, « Dictatorships & double standards », Commentary, New York, лістапад 1979 г.

(4) Чытаць Slavoj Žižek, « Pour sortir de la nasse », Le Monde diplomatique, лістапад 2010 г.

Add Your Comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

2 × = восемнадцать

Мы в facebook

Мы Вконтакте

Мы в facebook

Мы Вконтакте

Серж АЛІМІ. Немагчымае здараецца

Павел Філонаў, "Формула вясны" (1927-1929) 17/02/2014

By
@
backtotop