А што мы ведаем пра камсамол? (Да 98-годзьдзя са дня нараджэння)

lksm50b01Пэўна, амаль у кожнага ёсць у хаце стары камсамольскі білет, альбо значок з профілем Леніна і пяццю літарамі УЛКСМ, якія беражліва захоўваюцца падалей ад чалавечых вачэй недзе ў шафе. Шмат хто з нас чулі гісторыі бацькоў, альбо бабуль і дзядуль пра іх бурную актывістскую маладосць, удзел у дэманстрацыях, працу ў будаўнічых атрадах і гэтак далей. Адным словам, пра камсамол чуў кожны жыхар былога СССР, рэха таго часу мы адчуваем і сягоння. Але ці шмат хто з нас задумляўся пра тое, што ёсць камсамол насамрэч? Бо гэта не толькі студэнцкая рамантыка будатрадаў, ды ўспаміны старэйшых аб лунанні сцягоў на першамайскай дэманстрацыі? Пра гэта піша наш аўтар Павал КАТАРЖЭЎСКІ (артыкул выйшаў першапачаткова у №2 самвыдавецкага часопiса «Соцiнформ» — у сакавiку 2015 г.). 

Камсамол — гэта, перадусім, сацыялістычная арганізацыя, рэзерв і дапаможнік кожнай працоўнай партыі, а для беларусаў яшчэ і часткі гісторыі барацьбы за дзяржаўнасць. На жаль, “камсамольшчына” мае дастаткова бяззубы і бяскрыўдны вобраз, ніяк не звязаны з барацьбой працоўнай моладзі за новы, справядлівы свет без прыгнёту і эксплуатацыі. Гісторыя рэвалюцыйнага моладзевага руху на Беларусі, безумоўна, багатая і гераічная, але сёння ён, з’яўляючыся часткай левага руху ўвогуле, аказаўся ў дастаткова сумным стане. І цяпер, калі моладзь усяго свету ізноў нясмела падымае чырвоны сцяг барацьбы за лепшую будучыню, як ніколі раней важна памятаць нашыя карані. Таму што, як ведама, партыя, якая не здольная весці за сабою моладзь – безнадзейна.

Прадвеснікамі ўтварэння камуністычнага саюзу моладзі на Беларусі можна лічыць нелегальныя сацыял-дэмакратычныя моладзевыя суполкі і гурткі па вывучэнню марксізма, якія ствараліся бальшавікамі на тэррыторыі нашай краіны. Напрыклад, у Шклове працоўная моладзь стварыла «Групу спрыяння Савецкай уладзе», якая з лета 1918 стала называцца «Юныя бальшавікі», а 11 кастрычніка 1918 навучэнцы рэальнага вучылішча заснавалі Сацыялістычны саюз моладзі ў Оршы. Ва ўмовах нямецкай акупацыі пры Мінскім падпольным камітэце партыі ў 1918 годзе ўтварылася група навучэнцаў-камуністаў. Усе гэтыя і ім падобныя прагрэсіўныя арганізацыі сталі той асновай, вакол якой потым ў Беларусі ўтвараліся самастойныя камсамольскія арганізацыі.

800px-rian_archive_157794_delegates_to_the_1st_congress_of_the_komsomol

Дэлегаты I Усерасійскага з’езда саюзаў рабочай і сялянскай моладзі, на якім была створана грамадска-палітычная арганізацыя, пасля названая Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (УЛКСМ), кастрычнік 1918 года. Фота: РИА Новости

У канцы 1918 — пачатку 1919 гадоў, пасля 1-га з’езду Расійскага камуністычнага саюза моладзі на тэрыторыі Беларусі, вызваленай ад нямецкіх войскаў, пачалі ўзнікаць камсамольскія арганізацыі. Акупаваныя раёны Беларусі не змаглі паслаць на той з’езд сваіх дэлегатаў, таму ў яго рабоце ўдзельнічалі толькі тры прадстаўнікі беларускай моладзі з Віцебска. Вярнуўшыся з 1-га з’езда РКСМ, яны пачалі ствараць Віцебскую гарадскую арганізацыю РКСМ і яе ўстаноўчы сход адбыўся ўжо 13 лістапада 1918 года. Такім чынам, пачатак дзейнацсі быў распачаты. Гэта была першая ў Беларусі камсамольская арганізацыя. Пасля камсамольскія арганізацы і пачалі з’яўляцца ў Оршы, Крычаву, Касцюковічах, Клімовічах, Магілёве, Мінску, Бабруйску, Мазыры. Афіцыйна яны аформіліся ў Камуністычны саюз моладзі Беларусі на з’ездзе камсамола Заходняй камуны, які адбываўся ў Смаленску. З’езд абраў абкам камсамола ў колькасці 7 чалавек, трое з якіх пасля 1 студзеня 1919 году спецыяльна выехалі ў Менск і ўзялі на сябе функцыі кіруючага органа. З пераездам ў Менск абкам абвясціў сябе Цэнтральным Камітэтам Камуністычнага саюза моладзі Беларусі і арганізаваў выпуск друкаванага органа — газеты «Факел камунізму».

Першай палітычнай дзеяй ЦК КСМБ быў зварот да моладзі Беларусі прыняць удзел у выбарах Саветаў пад сцягам КП(б)Б. У сувязі з аб’яднаннем у лютым 1919 Беларусі і Літвы ў Літоўска-Беларускую ССР іх камсамольскія арганізацыі лютым 10 аб’ядналіся ў Камуністычны саюз моладзі Літвы і Беларусі (КСМЛіБ). Потым, ў верасні 1920 адбыўся першы з’езд Камуністычнага саюза моладзі Беларусі, на якім ад яго аддзялілася камсамольская арганізацыя Літвы і КСМБ ўступіў у шэрагі Расійскага камуністычнага саюза моладзі. Гэты з’езд прынята афіцыйна лічыць часам утварэння камсамола Беларусі, на якім было распачаты паспяховы пачатак існавання гэтай арганізацыі. Далей справы ў камсамольцаў пайшлі ў гару, шэрагі іх увесь час папаўняліся, колькасць якія ўступілі значна павялічвалася. Толькі ў перыяд з лютага па красавік 1924 года, камсамол перадаў у РКП(б) каля 25000 сваіх выхаванцаў. Першым камсамольскім правадыром Беларусі стаў малады камуніст Майсей АХМАНАЎ. Ён узначальваў камсамол Беларусі ў 1918-1919 гадах, потым працаваў на іншых пасадах у сістэме дзяржапарату. Аднак, у 1937-м, як і шмат іншых бальшавікоў, Ахманов быў рэпрэсаваны і за некалькі гадоў загінуў у сталінскіх лагерах.

Нельга забываць і 24 верасня 1920 — дзень адкрыцця 1-го Усебеларускага з’езда камсамола ў Менску. У яго працы тады ўдзельнічала 140 дэлегатаў практычна з усёй Беларусі. З’езд абмеркаваў важныя пытанні аб бягучым моманце і задачах моладзі, аб дзейнасці Цэнтральнага Бюро, аб працы ў вёсцы, аб друку, аб Цэнтральным Камітэце арганізацыі, пра абранне дэлегатаў на III з’езд РКСМ і іншыя пытанні. Тамсама было вырашана надалей называць камсамольскую арганізацыю рэспублікі Камуністычны саюз моладзі Беларусі (КСМБ). Слова «Ленінскі» ў назве з’явілася ужо пасля, у чэрвені 1924-го, па рашэнні 7-га камсамольскага з’езду. На той момант, у 1920 годзе, ў БССР дзейнічала 19 павятовых і гарадскіх камітэтаў камсамола, больш за 100 першасных арганізацый, якія аб’ядноўвалі блізка 2000 чалавек. Яшчэ не паспеўшы арганізацыйна аформіцца, напрыканцы 1918 года камсамол Беларусі ўжо ўвесну 1919 пайшоў на фронт. У маі, на пастанову ЦК, у Беларусі была праведзена мабілізацыя 20% чальцоў камсамола, а на акупаванай тэрыторыі актыўна дзейнічалі падпольныя камсамольскія арганізацыі. Сотні беларускіх камсамольцаў адважна змагаліся на франтах грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а пасля працавалі, аднаўляючы маладую савецкую рэспубліку.

Потым, у 1930-ые гады камсамол Беларусі, як і партыя, ды ўсё грамадства ўвогуле, перажыў масавыя палітычныя рэпрэсіі, у якіх загінула шмат таленавітых і адданых справе камсамольцаў. Абвінавачванні былі самыя абсурдныя: трацкізм, шкодніцтва і гэтак далей. Такім чынам, былі знішчаны амаль усе тыя, хто пачынаў арганізоўваць камсамольскі рух у Беларусі. У 1937-1938 гадах актыў ЛКСМБ амаль цалком абнавіўся.

Але што жа адбывалася з моладзевым рухам у Заходняй Беларусі, якая с 1921 па 1939 знаходзілася у складзе Польшчы? Палітыка польскай улады ў дачыненні Заходняй Беларусі выклікала шматлікае незадвальненне насельніцтва, прыводзячы да сталага пагоршвання становішча заходнебеларускага пралетарыяту і працоўнага сялянства. У такім становішчы быў разгорнуты шырокі нацыянальна-вызваленчы рух, значнае месца ў якім заняла кампартыя і камсамол заходняй Беларусі, які існаваў з снежня 1924 да жніўня 1938 года. Сакратаром КСМЗБ стала Вера ХАРУЖАЯ, удзельніца грамадзянскай вайны, член ЦК КПЗБ. КСМЗБ шмат увагі аддаваў распаўсюджванню камуністычнай літаратуры. Так буйнейшым выданнем заходнебеларускага камсамола стала газета “Малады камуніст”, таксама існавалі выданні такія як “Чырвоны піянер”, “Малады змагар”, “Бюлетэнь КСМЗБ”.

Праграмныя мэты КСМЗБ былі канкрэтызаваны на яго 1-м і адзіным з’ездзе, які адбыўся у 1931 годзе пад Менскам. У Маніфесце з’езда абвяшчалася:

«Мы адкрыта і смела заяўляем, што Камуністычны Саюз Моладзі ставіць сваёй задачай арганізаваць найшырэйшыя масы працоўнай моладзі для непрымірымых баёў супраць фашызму, для апошняга і рашучага бою за звяржэнне фашысцкай дыктатуры шляхам масавага ўсенароднага ўзброенага паўстання. Наша канчатковая мэта — пралетарская рэвалюцыя ва ўсёй Польшчы, якая зрыне фашысцкі строй і ўстановіць на руінах фашысцкай дыктатуры рабоча-сялянскую ўлада, дыктатуру пралетарыяту, савецкую Польшчу».

Такiм чынам мэты КСМЗБ фактычна супадалi з праграмай КПЗБ.

Ва ўмовах пастаянных рэпрэсій у дачыненні да камуністаў, КСМЗБ меў жорсткую аргструктуру, якая грунтавалася на прынцыпах дэмакратычнага цэнтралізму. Вышэйшым органам арганізацыі быў з’езд, у перапынках гэтую функцыю выконваў ЦК. Ён абіраўся на канферэнцыях заходнебеларускага камсамола і складаўся з 7 — 9 чалавек. ЦК КСМЗБ грунтаваўся ў Вільні, але праз пастаянны праслед мог перамяшчацца і, па факту, не меў сталага месцазнаходжання. У 30-я гады першымі сакратарамі ЦК былі С. Анісім, І. Малец, Н. Маслоўскі і Н. Дворнікаў. Што тычыцца колькасці ўдзельнікаў — цяжка сказаць сягоння. З прычыны моцнага арганізацыйнага сплаву КПЗБ і КСМЗБ часам гаркамы і абкамы камсамола ператвараліся адразу ўжо у партыйныя камітэты. Гаворачы аб нацыянальным складзе гэтай арганізацыі, то сучасныя дадзеныя даюць нам наступныя лічбы: 83% членаў камсамола былі беларусамі, 15 — 17% габрэямі і праблізна 1% палякамі, літоўцамі і прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў. Па сацыяльнаму становішчу, большасць — сялянская моладзь, навучэнцы. Індустрыяльны пралетарыят і астатнія пласты насельніцтва складалі менш за 10% ад агульнай колькасці актывістаў. Улетку 1938 КСМЗБ быў распушчаны, і ўвайшлі ў структуру УЛКСМ. Пасля аб’яднання Беларусі частка КСМЗБ актыву была неабгрунтавана рэпрэсаваная за «ідэалагічную дыверсію» і адыход ад сталінскай лініі разам з кіраўніцтвам кампартыі Польшчы і часткай кіраўніцтва КПЗБ.

120eo1-w49y167pmyskok08g4w40o0k-ejcuplo1l0oo0sk8c40s8osc4-th

Байцы беларускага партызанскага атрада ім. Ленінскага камсамола. Фота: «Военный альбом» (waralbum.ru)

У канцы 1940 года, у прадчуванні надыходзячай вайны, ў ЛКСМБ налічвалася 263.749 чалавек, аб’яднаных у 15.163 арганізацыі. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны прыярытэтным напрамкам працы камсамола былі пытанні ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі. За 1939-40 у Беларусі падрыхтавана 753.478 значкістаў супрацьпаветранай, хімічнай і санітарнай абароны, 6350 кулямётчыкаў, 500 снайпераў. У 1940 году абаронныя значкі былі ў 62% прызыўнікоў. З пачатку вайны камсамол Беларусі разгарнуў актыўную дзейнасць накіраваную на абарону краіны . У пастанове, якая выйшла ў пачатку вайны «Аб задачах камсамольскіх арганізацый Беларусі ў сувязі з ваенным становішчам» ЦК ЛКСМБ абвясціў камсамол мабілізаваным на барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да жніўня 1941 добраахвотна і па мабілізацыі ў Чырвоную Армію на фронце змагалася больш як 103.000 камсамольцаў. Пасля перамогі, ў 1945 годзе, ЛКСМБ быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга за мужнасць і гераізм беларусіх камсамольцаў у барацьбе з фашысцкімі акупантамі. Далей камсамол Беларусі пад кіраўніцтвам партыі займауўся аднаўленнем народнай гаспадаркі і ізноў будаваць краіну амаль што спачатку. Варта заўважыць, вельмі паспяхова.

21-16-2

Дэлегаты XVI з’езда Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі (ЛКСМБ), 10 лютага 1949 года, Мінск. Фота: AIF.BY

У 1954-60 гадах на асваенне цалінных зямель у Казахстан выехала больш за 60 тысяч юнакоў і дзяўчат Беларусі. ЛКСМБ аб’явіў падшэфнымі ўсе найбольш важныя новабудоўлі Беларусі і мабілізаваў 20 тысяч маладых людзей на будаўніцтва Васілевіцкай, Бярозаўскай, і Лукомскай ГРЭС, Светлагорскага завода штучнага валакна, Полацкага і Мазырскага нафтаперапрацоўчых заводаў, Гомельскага, Гродзенскага, Полацкага хімічнага, Беларускага шыннага заводаў, Магілёўскага завода сінтэтычных валокнаў і трох салігорскіх калійных камбінатаў; ён шэфствавалі над льновытворчасць і жывёлагадоўляй. У 1970 году ЛКСМБ узнагароджаны ордэнам Леніна. 1960-70ые годы лічацца часам росквіту ЛКСМБ, але так ці гэта насамрэч? Да 1960-1970-х гадоў, пасля рэпрэсій, вайны,жудаснай бюракратызацыі савецкай дзяржавы, камсамол стаў проста рэзервам кадраў для дзяржапарату і партыі, якую ўжо з цяжкасцю можна было назваць камуністычнай. Большасць хвароб партыі атрымаў у спадчыну і камсамол: фармалізм, бюракратызм, кар’ерызм, адыход ад марксісцка-ленінскай тэорыі. Тое, што нагадваў камсамол часоў Гарбачова і “перабудовы”, дык і наогул выглядала як нейкі тэатр абсурду.

На XXIX з’ездзе ЛКСМБ ў 1990 годзе была зроблена няўдалая спроба змяніць назву арганізацыі. Аднак пасля падзей жніўня 1991 гэта ўсё ж такі удалося зрабіць, і на XXX з’ездзе ў снежні 1991 года ЛКСМБ быў перайменаваны ў непалітычны «Саюз моладзі Беларусі». З 250 дэлегатаў толькі 25 чалавек (усяго 10% дэлегатаў) утрымаліся, альбо прагаласавалі супраць гэтага рашэння. Але на гэтым гісторыя не скончылася. Адразу ж пасля XXX з’езда камсамольцамі, пад эгідай новай беларускай кампартыі — ПКБ, быў створаны Рэспубліканскі камітэт за адраджэнне ЛКСМБ, узначаліў які адзін з лідэраў ПКБ, Сяргей ВАЗНЯК. Пасля амаль двух месяцаў канспіратыўнай працы па пошуку сваіх паплечнікаў унутры Беларусі гэтай групе людзей удалося арганізаваць і правесці XXXI (устаноўчы) з’езд ЛКСМБ. 1 лютага 1992 ва ў маленькай вёсачцы Кончыцы пад г. Пінскім Брэсцкай вобласці адкрыўся аднаўленчы камсамольскі з’езд, які сабраў 25 дэлегатаў з розных канцоў. З’езд аднавіў камсамольскую арганізацыю, а пазней яна атрымала рэгістрацыю ў міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Узначаліў ЛКСМБ актывіст ўсё той жа ПКБ — Дзмітрый ЯНЕНКА. У 1996 годзе ЛКСМБ разам з ПКБ, ад якой ужо адлучылася частка партыйцаў, пераходзіць у апазіцыю да прэзідэнта Аляксандра ЛУКАШЕНКI, а яшчэ пазней, ужо ў 2006, падтрымлівае адзінага кандыдата ад “дэмакратычных сіл” — Мілінкевіча. У 2007-2008 крызіс у ПКБ разваліў і прыслабіў існаваўшы пры ёй ЛКСМБ. У 2000-ыя гады колькасць арганізацыі ацэньвалася прыкладна ў 2000 удзельнікаў. Апошняе ўзгадаванне пра якую-небудзь дзейнасць ЛКСМБ у СМІ належыць да 2008 года. Сёння у Беларусі таксама існуе арганізацыя, якая лічыць сабе нашчадкам камсамола – апалітычны “Беларусі рэспубліканскі саюз моладзі”, які быў створан у выніку аб’яднання Беларускага саюза моладзі і Беларускага патрыятычнага саюза моладзі ў 2002 годзе. Ці гэта канец сацыялістычнага моладзевага руху на Беларусі? Спадзяюся, што не.

komsomoltsi_1

Фота: rusrand.ru

Такім чынам, гледзячы на гісторыю барацьбы камсамолу мы бачым, што камсамол – гэта не толькі будатрады ды дэманстрацыі пад вершы Пахмутавай і спевы камсамольскіх песняў вакол вогнішча. Камсамол – гэта гісторыя бязлітаснай барацьбы моладзі з уладай капітала пад сцягамі марксізма. Ці актуальны сёння досвед камсамольцаў былых гадоў? Тут вымушаны выказаць сумневы. Бо мы не жывём ва ўмовах «рэальнага сацыялізму» з уладай камуністычнай партыі, няхай нават такой, якая і ідзе па шляху апартунізму, ды і сусветнага пажару як у пачатку мінулага стагоддзя ня прадбачыцца яшчэ доўга. Але сёння мэта маладых камуністаў памятаць нашых папярэднікаў якімі б яны не былі, бо мы – плоць ад плоці іх, мы — іх нашчадкі і спадчыннікі і сёння абавязаны не губляць сцяг, які першыя камсамольцы пачалі падымаць у пачатку дваццатых гадоў. Аднак, памятаць — не заўсёды значыць паўтараць памылкі.

Павал КАТАРЖЭЎСКІ

________

Читать по теме:

Как это было. «Сбежавших из Минска комсомольцев сдать в революционный трибунал!»

Add Your Comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

шесть − 5 =

Мы в facebook

Мы Вконтакте

Мы в facebook

Мы Вконтакте

А што мы ведаем пра камсамол? (Да 98-годзьдзя са дня нараджэння)

800px-rian_archive_142011_a_masters-of-art_concert_on_the_vlksm_60th_anniversary 29/10/2016

By
@
backtotop